Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новага начальніка Генеральнага штаба УСУ — Ігара Скібюка. Да гэтага Генштаб узначальваў Андрэй Гнатаў.
«Разам з Міхаілам Драпатым і Яўгенам Хмарам мы вызначылі, што новым начальнікам Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны стане генерал-маёр Ігар Скібюк — вельмі дасведчаны вайсковец, які разам з новым Галоўнакамандуючым плячо ў плячо абараняў Украіну. Важна, каб усе складнікі нашага войска і надалей дзейнічалі максімальна зладжана», — заявіў Зяленскі 22 ліпеня.
Паводле слоў Зяленскага, таксама было вызначана, у якім фармаце далей будуць працаваць Андрэй Гнатаў і былы галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі.
Адпаведныя ўказы будуць апублікаваныя сёння.
Нагадаем, 21 ліпеня Зяленскі заявіў пра прызначэнне новага галоўнакамандуючага УСУ. Ім стаў Міхаіл Драпаты. Міністра абароны ва Украіне змянілі тыдзень таму. Замест Міхаіла Фёдарава ведамства ўзначаліў Яўген Хмара.