Польскае ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS) апублікавала звесткі пра застрахаваных замежнікаў па стане на канец чэрвеня 2026 года. Колькасць беларусаў вырасла ў параўнанні з маем.
У польскай сістэме сацыяльнага страхавання на канец чэрвеня налічвалася 143 895 грамадзян Беларусі. У параўнанні з маем колькасць нашых суайчыннікаў вырасла на 865 чалавек.
Усяго ж у ZUS на канец чэрвеня было зарэгістравана амаль 1,342 млн замежнікаў. Агульная колькасць застрахаваных замежнікаў вырасла ў параўнанні з маем амаль на 13 тыс. чалавек.
Найбольш шматлікай групай замежнікаў, якія працуюць у Польшчы, застаюцца грамадзяне Украіны. У ZUS было зарэгістравана амаль 901 тыс. чалавек (+9,5 тыс. у параўнанні з маем). Беларусы знаходзяцца на другім месцы. Трэцяе — у грамадзян Індыі — 25,54 тыс. чалавек.