Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў правядуць сустрэчу 23 ліпеня.
«Сустрэча ўжо ўзгодненая. Учора мы коратка пабачыліся з Марка Рубіа на прыёме і пацвердзілі: заўтра яна адбудзецца ў першай палове дня», — заявіў Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў Маніле, дзе праходзяць мерапрыемствы АСЕАН.
Паводле слоў Лаўрова, ён пацікавіцца ў Рубіа словамі Трампа адносна магчымасці хуткага ўрэгулявання. Ён выказаў упэўненасць, што сустрэча будзе карыснай у любым выпадку.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!