На беларуска-польскай мяжы затрымалі 53-гадовага грамадзяніна Германіі, у рэчах якога знайшлі марыхуану.
Мужчына ўязджаў у Беларусь на рэйсавым аўтобусе праз пункт пропуску «Брэст». Падчас праходжання мытнага кантролю ён выбраў зялёны калідор. На замежніка адрэагавала службовая сабака. Пры надглядзе мытнікі знайшлі ў мужчыны слоічак з рэчывам зялёнага колеру, які ён схаваў у бялізне.
Экспертыза ўстанавіла, што канфіскаванае рэчыва — больш за 8 грамаў марыхуаны, паведамляе ДМК.
У дачыненні да грамадзяніна Германіі распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 328-1 КК (незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу). Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!