Рубіа і Лаўроў правялі перамовы ў Маніле

Галоўнае
Фото: МИД России

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа і міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў правялі перамовы ў Маніле, дзе праходзіць мерапрыемства ў рамках АСЕАН.

Як паведамляе ТАСС, сустрэча працягвалася больш за паўгадзіны. Перад яе пачаткам журналістам дазволілі правесці пратакольную здымку, аднак магчымасць задаваць пытанні не была прадугледжаная. Тым не менш рэпарцёры спрабавалі задаць іх Рубіа, які не стаў адказваць.

З расійскага боку ў перамовах узялі ўдзел намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка, дырэктар дэпартамента знешнепалітычнага планавання Аляксей Драбінін і пастаянны прадстаўнік прэзідэнта РФ пры АСЕАН Яўген Загайнаў. З амерыканскага — намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Элісан Хукер, спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Серджыа Гор.

Напярэдадні бакі заяўлялі, што прадметам сустрэчы будуць як двухбаковы парадак дня, так і пытанні расійска-ўкраінскай вайны.

Пасля сустрэчы бакі пакуль не давалі каментароў. Рубіа адправіўся на наступную двухбаковую сустрэчу, прадугледжаную графікам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.