BELPOL расказаў пра схемы БелАЗа ў Еўропе і Чылі

Галоўнае
Фото: БелАЗ

Ініцыятыва былых сілавікоў BELPOL атрымала ў сваё распараджэнне дакументы БелАЗа, якія раскрываюць схемы, што выкарыстоўваюцца прадпрыемствам для адаптацыі да санкцыйных рэжымаў.

Для працы з кліентамі з краін ЕС рэалізуецца схема з пастаўкай разукамплектаванай тэхнікі. Фармальна пакупніку адпраўляюцца рамы, платформы, кабіны, масты, колы, гідраўлічныя вузлы, сілавыя агрэгаты і іншыя камплектуючыя, з якіх потым можна сабраць кар’ерны самазвал. Пры гэтым пастаўшчыкамі выступаюць сінгапурская кампанія FINMINING LTD. і ААТ «ГЗПД» (Гомельскі завод пускавых рухавікоў).

Пасярэднікам прадастаўляюцца спецыяльныя цэнавыя ўмовы для кампенсацыі дадатковых выдаткаў, звязаных з лагістыкай, афармленнем дакументаў і фінансавымі аперацыямі.

У Чылі выкарыстоўваецца іншая схема, у якую таксама ўцягнутая FINMINING LTD. Яна з’яўляецца ўладальнікам самазвалаў і здае іх у арэнду чылійскім прадпрыемствам. Паводле ацэнкі БелАЗа, эксплуатацыя тэхнікі прыносіць каля 100 тыс. долараў прыбытку штомесяц.

У гэтай схеме вялікую ролю адыгрывае «Банк развіцця». Ён прадастаўляе экспартнае фінансаванне. За кошт крэдытных сродкаў сінгапурская кампанія разлічваецца з БелАЗам, а ўжо пагашэнне крэдыту адбываецца за кошт даходаў ад арэнды тэхнікі.

BELPOL звяртае ўвагу на тое, што зняцце амерыканскіх санкцый з «Банка развіцця» спрашчае рэалізацыю падобных схем, бо раней контрагентам даводзілася ўлічваць дадатковыя рызыкі пры разліках з банкам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.