Паслы краін Еўрасаюза ўзгаднілі 21-шы пакет санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведамілі ў ірландскім старшынстве ў Радзе ЕС.
“Рада паведаміць, што ў першыя тыдні старшынства Ірландыі мы ўзгаднілі 21-шы пакет санкцый. Гэты пакет яшчэ больш падрывае крыніцы даходаў Расіі, перашкаджае дзейнасці яе ценявога флоту і парушае ланцужкі паставак. Еўропа падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць жорсткай агрэсіўнай вайны Расіі”, — заявіла міністр замежных спраў Ірландыі Хелен Макэнці.
Паводле інфармацыі старшыні Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, пакет прадугледжвае забарону на транзакцыі з 32 расійскімі банкамі. На год замарожаная верхняя мяжа цаны на расійскую нафту на ўзроўні 44 долараў за бараль.
Меры таксама закранаюць сферы энергетыкі, фінансавых паслуг, крыптавалюты і гандлю.
Упершыню ў санкцыйныя спісы будуць уключаныя судны, якія аказваюць падтрымку расійскаму ценявому флоту.
Паводле звестак СМІ, з пакета выключылі поўную забарону на марскія перавозкі расійскага звадкаванага прыроднага газу. На гэтую меру не пагадзіліся некалькі краін Еўрасаюза.
Цяпер 21-шы пакет павінен прайсці працэдуру фармальнага зацвярджэння, пасля чаго адпаведныя дакументы будуць апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕС.