ЗША і Саудаўская Аравія падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы атамнай энергетыкі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі ЗША.
Пагадненне дазваляе каралеўству будаваць ядзерныя рэактары з выкарыстаннем амерыканскіх тэхналогій. Раней СМІ адзначалі, што гэтае пагадненне адрозніваецца ад аналагічных пагадненняў, якія ЗША падпісвалі раней.
Яно не ўключае дадатковы пратакол, які дазваляе МАГАТЭ праводзіць раптоўныя інспекцыі. Таксама Саудаўская Аравія атрымлівае права ўзбагачаць уран і перапрацоўваць ядзерныя адходы. Гэта адкрывае шлях да атрымання ядзернай зброі. Для параўнання, ААЭ, заключаючы пагадненне з ЗША ў 2009 годзе, павінны былі адмовіцца ад гэтых відаў дзейнасці.
У Міністэрстве энергетыкі ЗША сцвярджаюць, што пагадненне адпавядае амерыканскім нормам аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Reuters адзначае, што Саудаўская Аравія раней заяўляла: калі яна не будзе супрацоўнічаць з ЗША, то можа супрацоўнічаць з Кітаем або Расіяй.
Цяпер пагадненне павінна паступіць у Кангрэс ЗША. Калі амерыканскі парламент не выкажа нязгоды цягам 90 дзён, яно ўступіць у сілу.