Старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Раман Галоўчанка запэўніў, што курс беларускага рубля стабільны. Вялікіх узрушэнняў на валютным рынку не чакаецца.
“У Нацыянальнага банка ёсць інструменты для таго, каб купіраваць рэзкія ваганні курсу замежных валют. Не ўмешваемся ў працэс курсавызначэння, ён адбываецца на рынкавай аснове. У выпадку рэзкіх усплёскаў у нас ёсць інструментарый для таго, каб купіраваць гэтыя працэсы. Але пакуль мы яго не задзейнічаем, бо сур’ёзных узрушэнняў на валютным рынку не прадбачыцца. І нягледзячы на ўсю напружанасць, якая існуе ў свеце, курс нацыянальнай валюты стабільны”, – сказаў ён, перадае БелТА.
Галоўчанка адзначыў, што крокі Нацбанка па павышэнні зберагальнай актыўнасці насельніцтва, па падаўжэнні тэрмінаў размяшчэння ўкладаў знайшлі добры водгук.
“Працэсы дэвалюцізацыі ідуць дастаткова хутка. Мы бачым вельмі ўпэўнены і хуткі рост дэпазітаў і фізічных, і юрыдычных асоб у беларускіх рублях. Усё гэта, адпаведна, напэўна, крыху адцягвае ўвагу ад фіксацыі на курсе долара. Магчыма, яна ў першую чаргу пакуль яшчэ захоўваецца для тых, хто трымае пэўную частку зберажэнняў наяўнымі ў долары”, – сказаў Галоўчанка.
