Італія ўводзіць памежны кантроль з Іспаніяй на фоне міграцыйнага крызісу

Навіны
Мигранты в Сеуте. Скриншот видео

Італія аднаўляе памежны кантроль з Іспаніяй на фоне міграцыйнага крызісу ў Сеуце. Кантроль будзе дзейнічаць на працягу месяца, пачынаючы з 1 жніўня.

«Міністэрства ўнутраных спраў распарадзілася аднавіць кантроль на марской і паветранай мяжы з Іспаніяй. Рашэнне было прынята па выніках пасяджэння Камітэта па аналізе сітуацыі ў сферы міграцыі і бяспекі межаў, якое я сёння раніцай правёў у МУС», — заявіў міністр унутраных спраў Італіі Матэа П’янтэдозі.

Італія таксама ўзмоцніць кантроль на мяжы з Францыяй.

Меры накіраваны на праверку законнасці перамяшчэння грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС, па тэрыторыі Шэнгенскай зоны, растлумачыў П’янтэдозі.

Нагадаем, за апошнія дні ў паўночнаафрыканскі анклаў Іспаніі Сеута нелегальна прыбылі з Марока дзясяткі тысяч мігрантаў. Паводле ацэнак МУС Іспаніі, у Сеуту прыбылі 50 тысяч чалавек, але па стане на 31 ліпеня больш за 48 тысяч ужо пакінулі анклаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.