Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі падтрымку беларускіх СМІ

Навіны
Фото: Офис Тихановской

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен у Ахене. Лідарка беларускіх дэмсіл заклікала захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў.

Працяг фінансавання праграм падтрымкі для беларускіх арганізацый, журналістаў і дэмакратычных ініцыятыў абмяркоўваецца цяпер у Еўрасаюзе, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

«Беларускія незалежныя медыя, праваабаронцы, адукацыйныя і культурніцкія ініцыятывы працягваюць працаваць і данасіць праўду да беларусаў нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і выгнанне. Вельмі важна, каб Еўрапейскі Саюз працягваў гэтую падтрымку», — заявіла Ціханоўская.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.