“Белавія” сёння плануе выканаць рэйс Дубай-Мінск. На ім будуць перавезены пасажыры з білетамі на рэйс Дубай-Мінск на 28 лютага.
Рэйсы з Мінска ў Дубай на 4-5 сакавіка адменены. У гэтыя даты плануюцца вывазныя рэйсы. Самалёт вылеціць з беларускай сталіцы пустым, каб вывезці пасажыраў, якія затрымаліся ў Дубаі.
“У цяперашні час ідзе працэс атрымання дазволаў на выкананне дадзеных рэйсаў. Пасажыры, вылет якіх будзе арганізаваны вывазнымі рэйсамі, будуць праінфармаваныя авіякампаніяй або турыстычнымі аператарамі па кантактных даных, указаных пры браніраванні”, – папярэдзілі ў авіякампаніі.
Трэба адзначыць, што сёння ўжо былі паспяхова выкананы некаторыя рэйсы іншых авіякампаній з Дубая.
У “Белавіі” адзначылі, што пасажыры адмененых рэйсаў могуць вярнуць кошт білетаў або перанесці іх на іншую дату. Рашэнне аб абмене трэба прыняць да 15 сакавіка, пазней гэтай даты будзе даступны толькі вяртанне.
Нагадаем, палёты ў зоне Персідскага заліва абмежаваныя на фоне аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. У адказ Іран атакуе шэраг краін Персідскага заліва, у тым ліку нацэльваючыся на аэрапорты. Усяго ж у краінах Блізкага Усходу знаходзяцца больш за 3 тысячы беларускіх турыстаў. Гаворка ідзе толькі пра тых, хто набыў пуцёўкі праз турагенцтвы. У ААЭ знаходзіцца больш за 2,5 тысячы турыстаў, у Амане — 319, у Катары — каля 200 чалавек.
