У выніку атакі БПЛА гэтай ноччу згарэлі два найбуйнейшыя складскія комплексы на поўдні Расіі. Пра гэта паведамляюць відавочцы. Атаку на склад Wildberries у Нявіннамыску Стаўрапольскага краю пацвердзіў мясцовы губернатар Уладзімір Уладзіміраў.
«У выніку атакі БПЛА на ўскраіне Нявіннамыска загарэўся складскі комплекс. Працуюць пажарныя разлікі, іншыя экстраныя службы. Паводле аператыўнай інфармацыі, ёсць двое пацярпелых. Ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога, пагрозы жыццю няма», — напісаў расійскі чыноўнік у сваім тэлеграм-канале.
Паводле яго інфармацыі, на 5:50 па медыцынскую дапамогу звярнуліся пяць чалавек, усім дапамога была аказаная амбулаторна, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Кадры палаючага складскога комплексу Wildberries у Краснадары публікуюць мясцовыя жыхары. Інфармацыю пра атаку пацвердзілі ў аператыўным штабе расійскага рэгіёна. Пацярпелі тры чалавекі.
Нявіннамыск:
Краснадар: