Латвійскія вайскоўцы сутыкнуліся з агрэсіўнымі мігрантамі на мяжы з Беларуссю

Навіны
Беларусско-латвийская граница. Фото: facebook.com/rs.gov.lv

Латвійскія вайскоўцы, якія аказваюць дапамогу памежнікам у ахове мяжы з Беларуссю, сутыкнуліся з агрэсіўна настроенай групай мігрантаў.

Як паведамілі ў прэс-службе Узброеных сіл Латвіі, за апошнія суткі вайскоўцы ў межах памежнай місіі спынілі пяць спроб парушэння мяжы. Пры гэтым мігранты паводзілі сябе агрэсіўна: кідаліся палкамі.

«Для спынення незаконных дзеянняў і прадухілення далейшай эскалацыі сітуацыі вайскоўцы ўжылі слезацечны газ. Паколькі гэтыя асобы працягвалі ігнараваць законныя патрабаванні ўладаў і дэманстравалі агрэсіўныя паводзіны, быў зроблены адзін папераджальны стрэл у паветра, пасля чаго яны адступілі на тэрыторыю Беларусі»,гаворыцца ў паведамленні.

Латвія цяпер з’яўляецца асноўным напрамкам міграцыйнага ціску. Так, за 21 ліпеня латвійскія памежнікі сутыкнуліся з 67 спробамі парушэння мяжы мігрантамі, у той час як у Літве і Польшчы не было зарэгістравана ніводнай такой спробы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.