Затрыманы ў Беларусі расійскі комік атрымаў 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі

Навіны
Артемий Останин. Фото: t.me/moscowcourts

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прыгаварылі да 5 гадоў і 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес сёння Мяшчанскі раённы суд Масквы, паведамляе «Медыязoнa».

Астаніна прызналі вінаватым ва ўзбуджэнні нянавісці і абразе пачуццяў вернікаў з-за жартаў пра Ісуса Хрыста і бязногага інваліда.

Астаніна затрымалі ў Беларусі 18 сакавіка 2025 года. На судзе ён распавёў, што затрыманне адбылося ў аэрапорце Мінска. На наступны дзень беларускія сілавікі везлі яго ў Расію, па дарозе спыніліся ў лесе, збівалі дубінкамі, электрашокерам і мяшком з пяском, адрэзалі нажом валасы і пагражалі перарэзаць горла. Расійскім сілавікам коміка перадалі з мясарубкай на шыі.

У МУС Беларусі адмаўлялі збіццё Останіна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны