У Віцебску ўсталявалі скульптуры мядзведзяў-вандроўнікаў – новы турыстычны брэнд рэгіёна

Культура
Скульптура каля прыпынку на плошчы Свабоды. Фота: БЕЛТА

У Віцебску размясціліся новыя арт-аб’екты – «Мішкі-вандроўнікі». Як высветлілася, гэтыя скульптуры – афіцыйны турыстычны сімвал вобласці, да верасня плануюць яго запатэнтаваць.

У Віцебску ўсталявалі скульптуры мядзведзяў-вандроўнікаў - новы турыстычны брэнд рэгіёна
Скульптура каля “Витебск Отель”. Фота: Навіны Віцебска

Новы брэнд сёлета прадставілі на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прайшоў у беларускай сталіцы. Намесніца старшыні Віцебскага аблвыканкама Анжаліка Нікіціна расказала БелТА, што стварэнне турыстычнага брэнда – частка маштабнай стратэгіі, накіраванай на ператварэнне рэгіёна ў цэнтр прыцягнення турыстаў. Ён павысіць пазнавальнасць вобласці.

«Ці то плакаць, ці то смяяцца? А калісьці Віцебск быў горадам мастакоў… На што трацяцца бюджэтныя грошы!» – абураюцца людзі ў фэйсбуку.

«Мядзведзь – сімвал Віцебшчыны і Беларусі? З якога часу?» – піша іншы каментатар.

Нагадаем, што гэта не першая спроба знайсці сімвал рэгіёна, цалкам ігнаруючы гістарычныя традыцыі. Так, для горада Віцебска (горада з магдэбургскім правам, вядомага з Х стагоддзя) быў прыдуманы брэнд – чалавечкі-валошкі, з прычыны таго, што сіні васілёк стаў галоўным сімвалам фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» – як «увасабленнне чысціні, душэўнай прыгажосці, вернасці славянскім традыцыям і музычнага лета».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.