Сярэдняя запаўняльнасць беларускіх санаторыяў у 2025 годзе перавысіла 86%. Гэта больш, чым у 2024-м. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.
Паводле ягоных слоў, у гэтым годзе ў санаторыях адпачывалі і лячыліся больш за 1,5 млн чалавек, у тым ліку 250 тыс. замежнікаў. Экспарт санаторна-курортных паслуг вырас на 29% за 9 месяцаў і ўжо перавысіў 414 млн рублёў.
Балбатоўскі дадаў, што з 25 снежня па 7 студзеня беларускія здараўніцы будуць загружаны на 100%. Чакаецца каля 24–25 тыс. адпачывальнікаў, палова з якіх — замежнікі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!