У польскім горадзе Бела-Падляска забілі расійскага карыкатурыста Сямёна Скрапецкага (сапраўднае імя — Роберт Кузаўкоў), які быў вядомы сваімі карыкатурамі, у тым ліку на палітычных лідараў – Уладзіміра Пуціна, Рамзана Кадырава, Аляксея Навальнага. Мастак праводзіў дэкаланіяльныя пратэсныя акцыі ў розных гарадах Еўропы.
У свой час ён падтрымаў беларускія пратэсты. Выданне «Наша Ніва» зрабіла падборку карыкатур на Лукашэнку.




Нагадаем, што паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, 44-гадовага мастака-карыкатурыста Сямёна Скрапецкага забілі некалькімі выстраламі з агнястрэльнай зброі. Нядаўна стала вядома, што польскія праваахоўнікі затрымалі двух грамадзян Беларусі ў рамках расследавання забойства.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram