«Белнафтахім» анансаваў чарговае падаражэнне аўтамабільнага паліва. Цэны на АЗС вырастуць на 1 капейку з 5 жніўня.
Яны складуць:
- бензін АІ-92 — 2,6 рубля,
- бензін АІ-95 — 2,7 рубля,
- бензін АІ-98 — 2,92 рубля,
- дызельнае паліва — 2,7 рубля.
Нагадаем, паліва ў Беларусі даражэе з канца сакавіка. За гэты час цэны выраслі ўжо на 10 капеек.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
