«Мінсктранс» прыняў рашэнне дэактываваць кнопкі адкрыцця дзвярэй у грамадскім транспарце. Перад гэтым прадпрыемства правяло галасаванне ў сваіх сацыяльных сетках.
«Паведамляем, што меркаванні па пытанні адраснага адкрыцця дзвярэй падзяліліся амаль пароўну. Аднак, улічваючы, што большасць усё ж не гатовая прыняць дадзеную сістэму, работа „цёплых“ кнопак часова прыпыненая. „Мінсктранс“ плануе прыняць дадатковыя меры па інфармаванні пасажыраў, уключаючы размяшчэнне налепак у транспарце, і вярнуцца да пытання тэставання кнопак», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, кнопкі адраснага адкрыцця дзвярэй у пасажырскіх транспартных сродках былі актываваныя з 1 мая. Гэты крок выклікаў неадназначную рэакцыю пасажыраў. На працягу некалькіх месяцаў паступалі скаргі.
