Літоўскія памежнікі на мінулым тыдні перахапілі адразу чатыры беспілотнікі кантрабандыстаў. Як паведамілі сёння ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы, дроны былі перахоплены ў Лаздзіяйскім раёне.
Падчас патрулявання мяжы супрацоўнікі пачулі характэрныя гукі дронаў. Яны ўжылі адразу два супрацьдронавыя сродкі.
Неўзабаве памежнікі знайшлі разбіты сіні беспілотнік з цыгарэтамі. Праз некалькі хвілін быў знойдзены яшчэ адзін дрон белага колеру. Затым памежнікі выявілі яшчэ два беспілотнікі.
Усяго канфіскавана 4 тыс. пачак цыгарэт NZ Gold і NZ Black з беларускімі акцызнымі маркамі.
З пачатку года літоўскія памежнікі ўжо перахапілі 42 беспілотнікі кантрабандыстаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
