З Беларусі выехаў музыкант Аляксей Санчук. Яго эвакуявалі разам з сям’ёй. Пра гэта расказаў Андрэй Стрыжак.
У 2020 годзе Аляксей Санчук уваходзіў у групу барабаншчыкаў, якія ўдзельнічалі ў дэманстрацыях і падтрымлівалі дух пратэстоўцаў. Сілавікі палічылі, што Санчук з’яўляецца адным з арганізатараў акцый. Яго затрымалі. У выніку яго асудзілі на шэсць гадоў калоніі.
Нядаўна ён вызваліўся, цалкам адбыўшы тэрмін зняволення, аднак у Беларусі на яго працягвалі аказваць ціск, у тым ліку ўвёўшы ў дачыненні да яго прэвентыўны нагляд.
Сям’я звярнулася да каманды эвакуацыі, якая раней ужо дапамагла многім пераследаваным беларусам. Цяпер Аляксей разам з роднымі знаходзіцца ў бяспечнай краіне.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
