Рэкордна нізкі ўзровень вады ў Дунаі паставіў пад пагрозу атамную энергетыку Венгрыі і Румыніі. Мясцовыя АЭС атрымліваюць ваду для ахалоджвання з ракі.
У Венгрыі ўжо прынята рашэнне спыніць працу АЭС «Пакш». Яна зможа працаваць пры цяперашнім узроўні вады ў Дунаі ў панядзелак і аўторак, а затым яе давядзецца спыніць. Аднак і да гэтага АЭС працавала толькі на 10% магутнасці.
Аналагічная сітуацыя склалася і на румынскай АЭС у Чарнаводэ. Узровень вады ў Дунаі падае на 2–3 см за дзень. Чакаецца, што ўжо праз некалькі дзён станцыю могуць спыніць праз недахоп вады для ахалоджвання рэактараў. Першы рэактар ужо не працуе з 28 ліпеня.
Тым часам за справу ўзяліся румынскія вайскоўцы. З другой спробы яны падарвалі падводную скалу ў Дунаі. Гэта было зроблена, каб перанакіраваць асноўны паток вады ў рацэ да канала, адкуль забіраецца вада для ахалоджвання АЭС.
