За месяц працы праз «Кузніцу» і «Баброўнікі» праехалі 72 тысячы чалавек

Навіны
Фото: Straż Graniczna

Памежная ахова Польшчы падвяла вынікі першага месяца працы пунктаў пропуску «Кузніца» і «Баброўнікі». Іх працу аднавілі 17 лістапада.

Паводле звестак польскіх памежнікаў, за 30 дзён праз два пераходы праехалі больш за 72 тыс. чалавек, было аформлена каля 30 тыс. транспартных сродкаў.

На ўезд у Польшчу было аформлена больш за 35 тыс. чалавек, а на выезд — больш за 37 тыс. Пры гэтым «Кузніцай» карысталася крыху больш людзей: у гэтым пункце было аформлена каля 40 тыс. асоб.

У Польшчу за месяц уехала каля 14 тыс. транспартных сродкаў, а выехала каля 15,6 тыс.

Ва ўездзе ў Польшчу было адмоўлена 23 асобам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны