Віктар Лукашэнка з Амана паляцеў у Абу-Дабі

Навіны
Скриншот сервиса flightradar24.com

Пасля сустрэчы з сынам султана Амана Віктар Лукашэнка накіраваўся ў сталіцу ААЭ Абу-Дабі. Пра гэта сведчаць дадзеныя сэрвісу airnavradar.com.

Бізнес-джэт беларускага ўрада з бартавым нумарам EW-301PJ у 09:09 GST вылецеў са сталіцы Амана Маскат у бок ААЭ.

Днём раней у якасці спецыяльнага пасланніка Аляксандра Лукашэнкі яго сын Віктар перадаў султану Амана пісьмовае пасланне ад свайго бацькі. Ад імя султана Хейсама бен Тарыка аль Саіда Віктара Лукашэнку прыняў сын султана, спадчынны прынц, намеснік прэм’ер-міністра па эканамічных пытаннях Саід Тэйязін бен Хейсам аль Саід.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.