«Вельмі нават добра» — Лукашэнку спадабаўся парад на Краснай плошчы

Навіны
Скриншот видео

Аляксандр Лукашэнка пазітыўна ацаніў парад Перамогі ў Маскве. Выступаючы перад журналістамі, ён прызнаўся, што перажываў з-за скарочанага фармату мерапрыемства, аднак застаўся задаволены вынікам.

«Я перажываў, што вы скарацілі яго, і думаў, як атрымаецца. Я вам скажу, што вельмі нават добра. У мяне добрыя ўражанні», — прыводзіць яго словы прэс-служба.

«Нават калі б не запрасілі, я б прыехаў на сваю Красную плошчу. У сваю Маскву. Я нарадзіўся, калі Масква была сталіцай, — заявіў ён. — Як паказалі цяперашнія часы, ніхто не зможа нам перашкодзіць святкаванню гэтай Вялікай Перамогі. Гэта наш набытак. Страціць нельга».

Нагадаем, напярэдадні ЗША абвясцілі пра рэжым спынення агню на 9, 10 і 11 мая і абмен палоннымі 1000 на 1000 паміж Украінай і Расіяй. Зяленскі пацвердзіў усталяванне рэжыму цішыні на тры дні і падпісаў указ «Аб правядзенні парада ў г. Масква». Дакумент дазваляе правесці парад у Маскве і выключае Красную плошчу з плана прымянення ўкраінскага ўзбраення.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.