Веласцяжынку ўздоўж Сляпянскай сістэмы ў Мінску адкрыюць у верасні

Навіны
Фото: suju, pixabay.com

У Мінску ў верасні адкрыюць новую веласцяжынку, якую пракладваюць у рамках добраўпарадкавання канала Сляпянскай воднай сістэмы. Працягласць маршруту складзе 12 км.

Як паведамляюць “Мінск-Навіны”, веласцяжынка мае чатыры чэргі будаўніцтва:

  • участак ад вул. Карбышава да вул. Ф. Скарыны праз Полацкі парк,
  • ад вул. Ф. Скарыны да вул. Сталетава,
  • ад вул. Ванеева да вул. Малініна,
  • ад вул. Клумава да вул. Малініна (па правым беразе), уключаючы Антонаўскі парк і сквер імя А. Хаяма.

Паводле слоў дырэктара ДП «Гордорстрой» Сяргея Панёва, у жніўні будуць здадзены тры чэргі з чатырох, на адным участку работы працягнуцца ў верасні.

“Аднак у першы месяц восені маем намер цалкам, што называецца, запусціць маршрут. Наша задача — забяспечыць камфортнае перамяшчэнне пешаходаў і веласіпедыстаў. Для гэтага ўладкоўваем тратуары, палосы руху (на большай частцы пакрыццё ўжо ўкладзена).

У фокусе ўвагі і спадарожная інфраструктура: зоны адпачынку з лаўкамі, урнамі для смецця, спартыўнымі і дзіцячымі пляцоўкамі. Таксама прадугледжаны вонкавае асвятленне і пляцоўкі тэхнічнага абслугоўвання велатранспарту, дзе можна падкачаць колы. На завяршальным этапе зоймемся разметкай веласцяжынуі”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.