Цэнтральнае камандаванне ЗША паведаміла пра ўдар па судне пад панамскім сцягам, якое ішло ў іранскі порт і праігнаравала патрабаванне амерыканскіх вайскоўцаў.
Судна M/V Vela Nova спрабавала прайсці Аманскім залівам у парушэнне блакады. Яго экіпаж не адрэагаваў на патрабаванні ЗША. Тады верталёт MH-60 ВМС ЗША выпусціў дзве ракеты Hellfire ў машыннае аддзяленне, вывеўшы са строю рулявое кіраванне.
“Судна больш не ідзе ў напрамку Ірана, парушаючы блакаду ЗША, якая застаецца ў сіле. Па стане на 11 жніўня Цэнтральнае камандаванне перанакіравала 55 камерцыйных суднаў, якія спрабавалі прарваць блакаду, вывела са строю тры судны, якія парушылі блакаду, і ўзяло на абардаж два”, – гаворыцца ў паведамленні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
