Уначы была парушана работа аэрапорта Вільні з-за метэазондаў кантрабандыстаў

Галоўнае
Аэропорт Вильнюса. Фото: vilnius-airport.lt

Сёння ўначы работа аэрапорта Вільні зноў была парушана. Абмежаванні руху ў паветранай прасторы былі ўведзеныя ў 1:18 з-за адзнак на радарах, якія адпавядалі метэазондам. Работу аэрапорта аднавілі ў 4:00.

Абмежаванні закранулі пяць рэйсаў і 453 пасажыры. Чатыры рэйсы былі перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты, у тым ліку два ў Коўна, адзін рэйс быў адменены.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра па кіраванні крызісамі Вільмантас Віткаўскас паведаміў, што мінулай ноччу ў Віленскім і Шальчынінкскім раёнах на радарах было выяўлена пяць адзнак метэазондаў кантрабандыстаў. Паводле яго слоў, траекторыі руху метэазондаў перасякалі траекторыю заходу на пасадку самалётаў у аэрапорце літоўскай сталіцы, паведамляе LRT. Вядуцца пошукі паветраных шароў на зямлі.

Папярэдні раз аэрапорт Вільні закрывалі з-за метэазондаў у маі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.