На рэканструкцыю будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў

Культура
Этап рэканструкцыі тэатра: вясна 2026-га. Фота: тэлеграм-канал «Минск и минчанин»

На рэалізацыю праекта па рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага з рэспубліканскага бюджэту агулам выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў, – паведамляе Міністэрства культуры.

На рэканструкцыю будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў
Фота: realt.by

Гмах тэатра, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, быў узведзены ў 1901—1906 гадах.

Падчас рамонтных работ, якія распачаліся ў будынку мінулым летам, часткова адноўлены яго першапачатковы выгляд. На галоўным фасадзе раскрытыя ўчасткі муроўкі ў маўрытанскім стылі, аконным праёмам вернутая гістарычная форма, а брамы замененыя на каваныя з аўтэнтычным малюнкам; замест драўляных перакрыццяў з’явіліся маналітныя.

На рэканструкцыю будынка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага выдаткавана амаль 50 мільёнаў рублёў
Праект рэканструкцыі тэатра. Фота: realt.by

У глядзельнай зале можна будзе пабачыць адноўленую ляпніну партала сцэны і ложаў.

Мадэрнізуюцца пад’ёмы для мацавання куліс і дэкарацый, сафітныя пад’ёмы для светлавога абсталявання, па перыметры залы будуць усталяваныя акустычныя панэлі і калонкі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.