У Каардынацыйнай радзе створана камісія па бюджэце. Яна будзе займацца аналізам, маніторынгам і падрыхтоўкай заключэнняў па пытаннях прыняцця і выканання бюджэтных і расходных рашэнняў КР.
Ініцыятыва стварэння камісіі належыць кааліцыі «Латушка і Рух “За Свабоду”». Старшынёй абраны Дзмітрый Грыголай («Латушка і Рух “За Свабоду”»). Яго намеснік — Дзяніс Герасімчык («Воля»).
Камісія ствараецца для экспертнага суправаджэння бюджэтнага працэсу Каардынацыйнай рады, уключаючы падрыхтоўку праекта бюджэту, аналіз яго выканання і выпрацоўку рэкамендацый па ўдасканаленні бюджэтнай палітыкі і фінансавых працэдур.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
