22 лютага ў Беларускім моладзевым Хабе ў Варшаве пройдзе дзіцячы фестываль «Наш кірмаш», прымеркаваны да Дня роднай мовы. Ён аб’яднае беларускіх аўтараў, ілюстратараў, музыкаў, выдаўцоў і ініцыятывы, якія працуюць з дзіцячай кнігай і культурай.
На працягу трох гадзінаў дзеці і бацькі змогуць узяць удзел у майстар-класах, аўтарскіх сустрэчах, тэатральных чытаннях, музычнай праграме і іншых актыўнасцях.

У праграме фестывалю:
- музычная частка з сямейным гуртом Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў;
- аўтарская сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Скурко;
- аўтарская сустрэча з пісьменніцай Ганнай Кручковай;
- сустрэча і малявальны майстар-клас з мастачкай Марыяй Платонавай;
- тэатральныя чытанні з Маляванычам і прэзентацыя кнігі «Патаемная спадчына»;
- мастацкія майстар-класы ад ілюстратаркі Надзеі Бука і майстар-клас па вырабе героя кнігі «Прыгоды Бульбіка» разам з Марынай Корзун;
- майстар-клас па вырабе кніжных закладак ад Фундацыі byProsvet;
- інтэрактыўная зона ад ініцыятывы «Кніжны Воз».

На фестывалі будуць працаваць беларускія выдавецтвы.
Завершыць фэстываль выступ Лявона Вольскага з дзіцячай музычнай праграмай.
Фэстываль «Наш кірмаш» разлічаны на дзяцей розных узростаў і іх бацькоў і стане прасторай сустрэчы, творчасці і жывой беларускай мовы.
Дата і час: нядзеля, 22 лютага, 13:00–16:00
Месца: Беларускі моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa, 6A Warszawa
Уваход вольны!
Арганізатары фестывалю: музыка Лявон Вольскі, культурная менеджарка і дзіцячая пісьменніца Яна Вольская, Беларускі моладзевы хаб.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
