У Варшаве пройдзе дзіцячы фестываль «Наш кірмаш», прымеркаваны да Дня роднай мовы

Культура

22 лютага ў Беларускім моладзевым Хабе ў Варшаве пройдзе дзіцячы фестываль «Наш кірмаш», прымеркаваны да Дня роднай мовы. Ён аб’яднае беларускіх аўтараў, ілюстратараў, музыкаў, выдаўцоў і ініцыятывы, якія працуюць з дзіцячай кнігай і культурай.

На працягу трох гадзінаў дзеці і бацькі змогуць узяць удзел у майстар-класах, аўтарскіх сустрэчах, тэатральных чытаньнях, музычнай праграме і іншых актыўнасьцях.

У Варшаве пройдзе дзіцячы фестываль «Наш кірмаш», прымеркаваны да Дня роднай мовы

У праграме фестывалю:

  • музычная частка з сямейным гуртом Юстыны і Таццяны Карпіловіч, Змітра і Геральда Бартосікаў;
  • аўтарская сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Скурко;
  • аўтарская сустрэча з пісьменніцай Ганнай Кручковай;
  • сустрэча і малявальны майстар-клас з мастачкай Марыяй Платонавай;
  • тэатральныя чытанні з Маляванычам і прэзентацыя кнігі «Патаемная спадчына»;
  • мастацкія майстар-класы ад ілюстратаркі Надзеі Бука і майстар-клас па вырабе героя кнігі «Прыгоды Бульбіка» разам з Марынай Корзун;
  • майстар-клас па вырабе кніжных закладак ад Фундацыі byProsvet;
  • інтэрактыўная зона ад ініцыятывы «Кніжны Воз».

У Варшаве пройдзе дзіцячы фестываль «Наш кірмаш», прымеркаваны да Дня роднай мовы

На фестывалі будуць працаваць беларускія выдавецтвы.

Завершыць фэстываль выступ Лявона Вольскага з дзіцячай музычнай праграмай.

Фэстываль «Наш кірмаш» разлічаны на дзяцей розных узростаў і іх бацькоў і стане прасторай сустрэчы, творчасці і жывой беларускай мовы.

Дата і час: нядзеля, 22 лютага, 13:00–16:00

Месца: Беларускі моладзевы Хаб, ul. Dożynkowa, 6A Warszawa

Уваход вольны!

Арганізатары фестывалю: музыка Лявон Вольскі, культурная мэнеджэрка і дзіцячая пісьменніца Яна Вольская, Беларускі моладзевы хаб.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости