У Польшчы праведзена чарговая аперацыя супраць групы кантрабандыстаў цыгарэт з Беларусі. Яна прайшла на тэрыторыі Люблінскага, Мазавецкага і Сілезскага ваяводстваў. Былі затрыманы восем грамадзян Польшчы, паведамілі ў Памежнай ахове.
Група дзейнічала ў 2023–2026 гадах. Яна займалася кантрабандай цыгарэт з Беларусі, а таксама распаўсюджваннем тытунёвых вырабаў, незаконна вырабленых на тэрыторыі краіны. Паводле ацэнкі следства, група рэалізавала больш за 800 тыс. пачкаў цыгарэт. Шкода для польскай казны ацэнена ў 28 млн злотых (каля 7,5 млн долараў).
Падчас ператрусаў былі канфіскаваны амаль 24 тыс. пачкаў цыгарэт, 42 тыс. еўра, 156 тыс. злотых, а таксама арыштаваны аўтамабіль Mercedes-Benz.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!