У Оршы падчас капрамонту знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Галоўнае
Фота: vicspring

Падчас капітальнага рамонту дома №2 на вуліцы Марата ўцяплілі сцены. На адной з іх знаходзіцца вядомы мурал, прысвечаны класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. Малюнак з партрэтам Уладзіміра Сямёнавіча, фрагментамі ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапісам верша «Оршы», прысвечанага роднаму гораду, знік пад накладнымі будматэрыяламі.

Мурал быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым.

Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка, паведамляе «Віцебская Вясна».

Ён быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года.

Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.