Расія ўдарыла па Украіне амаль 360 ракетамі і дронамі

Навіны
Фото: ГСЧС Украины

Расія ў рамках масіраванага ўдару сёння выпусціла па Украіне 358 ракет і беспілотнікаў. Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах УСУ. Асноўнымі напрамкамі ўдару былі Кіеўская і Львоўская вобласці.

Усяго расіяне задзейнічалі 284 беспілотнікі і 74 ракеты, у тым ліку 61 ракету Х-101, 4 ракеты «Цыркон» і 9 балістычных ракет «Іскандэр-М»/С400/KN-23.

Украінская СПА змагла перахапіць 265 беспілотнікаў і 55 ракет, у тым ліку адну балістычную ракету і 54 ракеты Х-101.

Зафіксавана траплянне 11 ракет і 17 беспілотнікаў у 20 лакацыях. Інфармацыя пра яшчэ восем ракет удакладняецца.

Трэба адзначыць, што сёння ноччу неапазнаны аб’ект заляцеў у паветраную прастору Польшчы. На яго перахоп падымалі знішчальнік, аднак перш чым пілот устанавіў кантакт з аб’ектам, ён знік з радараў. Пазней у Люблінскім ваяводстве была выяўлена 10-метровая варонка і абломкі аб’екта.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.