Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі на нядзелю. 2 жніўня ў шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці тэмпература паветра ўдзень дасягне +35…+37°C.
На паўднёвым усходзе Беларусі чакаецца спёка да +30…+34°C, тады як на паўночным захадзе краіны максімальная тэмпература складзе каля +23°C. Уначы будзе +16…+22°C.
Надвор’е заўтра будуць вызначаць атмасферны фронт, а ўдзень на паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў вельмі цёплай паветранай масы.
Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, магчымы град. Удзень кароткачасовыя ападкі і навальніцы прагназуюцца ў асобных раёнах.
Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах — парывісты. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца моцны парывісты вецер.
