У ноч з 24 на 25 сакавіка ў Шальчынінкскім раёне Літвы памежнікі перахапілі беспілотнік, які прыляцеў з Беларусі, піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Дрон заўважылі памежнікі Варэнскага атрада недалёка ад беларускай мяжы. Ён рухаўся ўглыб Літвы ў бок вёскі Авеціне. Беспілотнік прымусова прызямлілі з дапамогай антыдронавага абсталявання.
На месцы падзення знайшлі дзве ўпакоўкі з 240 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Пачата адміністрацыйная вытворчасць.
З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 10 дронаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
