ААТ «КБ Радар» завяршае выраб партыі трохкаардынатных РЛС выяўлення малавышынных паветраных аб’ектаў «Родник-3D», паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.
Падкрэсліваецца, што РЛС стваралася з улікам вопыту сучасных узброеных канфліктаў. Яна прызначана для выяўлення малавышынных малагабарытных цэляў, у тым ліку беспілотнікаў, якія ляцяць у рэжыме радыёмаўчання. Далёкасць выяўлення мультыкоптара — да 7 км, а беспілотніка самалётнага тыпу — да 20 км. Адзначаецца, што станцыя працуе па цэлях на сярэдніх і вялікіх вышынях.
«Роднік-3D» здольны прымяняцца ў складзе комплексных сістэм абароны аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і важных дзяржаўных аб’ектаў, а таксама закрываць зоны з недастатковым радыёлакацыйным пакрыццём на малых вышынях. Асаблівы эфект дае праца ў адзіным контуры са сродкамі РЭБ — станцыя пашырае іх магчымасці па супрацьдзеянні БПЛА, якія ляцяць у рэжыме радыёмаўчання», — дадалі ў Дзяржкамваенпраме.
