27-гадовага жыхара Віцебска абвінавачваюць у забойстве 10-месячнай дзяўчынкі. Яго заключылі пад варту. Пра справу расказалі ў Следчым камітэце.
25 чэрвеня гэтага года ў міліцыю звярнуліся работнікі хуткай медыцынскай дапамогі. Яны паведамілі, што ў адной з кватэр выяўлена цела 10-месячнай дзяўчынкі.
Паводле версіі следства, 27-гадовы сужыцель яе маці злаваўся, што дзіця часта плакала, і ў адзін з дзён некалькі разоў ударыў яе па галаве. Праз некалькі дзён маці выявіла, што дачка перастала дыхаць, выклікала хуткую дапамогу, медыкі канстатавалі смерць дзіцяці. Прычынай гібелі стала траўма галавы.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
