Страты сярод украінскіх вайскоўцаў складаюць каля 50 тысяч забітымі, а Расія страціла 700 тысяч салдат забітымі. Такія даныя агучыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв’ю Fox News.
Паводле слоў Зяленскага, страты Расіі ў вайне складаюць 1,6 млн салдат, з іх 700 тысяч — забітымі.
Страты Украіны Зяленскі ацаніў прыкладна ў 50 тысяч забітымі.
«Шчыра кажучы, я не хачу быць занадта адкрытым на гэтую тэму, таму што расіяне зразумеюць, што адбываецца з нашай арміяй. У нас каля 50 тысяч загінулых вайскоўцаў і каля 400 тысяч параненых. І ёсць вялікая колькасць зніклых без вестак», — сказаў Зяленскі.
Гаворачы пра сітуацыю на фронце, Зяленскі падкрэсліў, што Расія не валодае ініцыятывай. «Мы не прайграем, і яны не выйграюць», — лічыць ён.
У лютым 2026 года Зяленскі заяўляў, што афіцыйныя страты сярод украінскіх вайскоўцаў — каля 55 тысяч загінулых.
