МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця

Галоўнае
Фото: МЧС

МНС падвяло вынікі праходжання навальнічнага фронту, які пракаціўся ўначы па Беларусі. Парывы ветру дасягалі 29 м/с.

Паводле інфармацыі міністэрства, пацярпела дзіця 2018 года нараджэння. Уначы ў кемпінгу каля вёскі Корбузі Вілейскага раёна дрэва ўпала на турыстычны домік.

Пашкоджанні зафіксаваныя ў 57 населеных пунктах па ўсёй краіне. Найбольш — у 27 населеных пунктах — пацярпела Гомельская вобласць.

«У Віцебскай вобласці пашкоджаны дахі 12 жылых дамоў, 6 сельскагаспадарчых і 9 гаспадарчых пабудоў, у Гродзенскай вобласці — дахі 44 жылых дамоў, у Мінскай вобласці — дахі 7 жылых дамоў, 5 гаспадарчых пабудоў», — гаворыцца ў зводцы МНС.

Па краіне зафіксавана 280 выпадкаў падзення дрэў. Пашкоджаны 14 аўтамабіляў.

З-за падзення дрэў на чыгуначныя шляхі адбылася затрымка ў руху 2 цягнікоў у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. На тэрыторыі краіны фіксаваліся перыядычныя парушэнні электразабеспячэння населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

Ветраломы таксама зафіксаваныя ў лясах.

«Сярод найбольш пацярпелых лясгасаў — Жлобінскі і Вілейскі доследны. Ужо цяпер ідзе гаворка пра пастаноўку на ўлік каля 200 га і 150 га лясных масіваў адпаведна, якія патрабуюць правядзення суцэльных санітарных высечак. Гэта папярэднія лічбы», — паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Бураломы таксама былі зафіксаваныя ў Светлагорскім і Васілевіцкім лясгасах.

МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
МНС: у выніку непагадзі пацярпела дзіця
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.