Міністэрства інфармацыі апублікавала абнаўленне свайго спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У яго трапіла старонка праваабаронцы Леаніда Судаленкі ў Instagram.
Акрамя таго, у спіс унеслі:
- Telegram-каналы «Розовые Косынки», «MZ live», «FREEДОМ»;
- TikTok-акаўнты «Жыве Беларусь», «stop_tarakan», «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ», «жыве Беларусь Гомель 222334455»;
- старонку ў Instagram «kajusizo».
Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
