У Арменіі пацвердзілі атрыманне ліста ад Расіі з пагрозамі пра пастаўкі газу

Навіны
Фото: МИД Армении

Арменія атрымала ад Расіі ліст пра магчымую дэнансацыю пагаднення аб пастаўках прыроднага газу, нафтапрадуктаў і неапрацаваных алмазаў. Гэта пацвердзілі ў МЗС краіны, піша «Інтэрфакс».

«Па стане на 15:00 атрыманы ліст у адрас міністэрства тэрытарыяльнага кіравання і інфраструктур, які быў перададзены, будзе вывучаны, і армянскі бок адкажа па меры неабходнасці», — заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Раней газета «Коммерсантъ» паведаміла, што міністр энергетыкі Расіі Сяргей Цывілёў папярэдзіў Ерэван пра магчымасць прыпынення або дэнансацыі пагаднення 2013 года, калі Арменія працягне курс на ўступленне ў ЕС. Паводле інфармацыі выдання, ліст быў накіраваны 25 мая.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.