Супрацоўнікі ДАІ ўжылі зброю для спынення кіроўцы з Пружан. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ўвечары. Работнікі ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу Renault. Той яго праігнараваў і паспрабаваў уцячы.
“Парушальнік не рэагаваў на неаднаразовыя законныя патрабаванні інспектараў і спрабаваў уцячы, ствараючы пры руху рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Было прынята рашэнне выкарыстаць табельную зброю”, – гаворыцца ў паведамленні ДАІ.
За рулём аўтамабіля быў 41-гадовы жыхар Пружан. Ён ніколі не меў вадзіцельскіх правоў. У яго былі відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення.
“Узята кроў на даследаванне. Аўтамабіль змешчаны на ахоўваемую стаянку. Кіроўца змешчаны ў ІЧУ”, – дадалі ў МУС.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
