Мінсельгасхарч Беларусі чарговы раз скарэктаваў мінімальныя экспартныя цэны на малочную прадукцыю. Пастанова міністэрства №58 ад 17 ліпеня сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступіла ў сілу з 21 ліпеня.
На 10 расійскіх рублёў зніжаныя цэны на малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з утрыманнем тлушчу больш за 1,5%, без дадання цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў. Цяпер гэтыя прадукты могуць прадавацца ў Расію не танней за 340 расійскіх рублёў за кілаграм. Цэны для іншых рэгіёнаў на іх не змяняліся.
Таксама Мінсельгасхарч не пераглядаў цэны на іншыя малочныя і мясныя прадукты.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!