Амаль за 1,5 года працы сэрвісу па выдачы электронных віз для наведвання Беларусі ім скарысталіся больш за 3 тыс. замежнікаў. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Паслуга працуе з 20 сакавіка 2025 года. Электронную візу могуць атрымаць грамадзяне 67 краін, у тым ліку ЗША, Канады, краін Еўрасаюза, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Японіі і Вялікабрытаніі.
Электронная віза дзейнічае толькі адзін раз і выдаецца максімум на 30 сутак. Яе афармляюць для дзелавых паездак, турызму, прыватных спраў або ўдзелу ў спартыўных і навуковых мерапрыемствах.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
