Падпісаны ўказ аб сельскім гандлі

Галоўнае
Фото: Reform.by

Сёння падпісаны ўказ №277 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў”.

Як паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі, указам “выбудоўваецца сістэма – звод норм – для сфер гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання”. У ёй улічаныя пажаданні жыхароў, а таксама эканамічныя інтарэсы суб’ектаў гандлю.

Указам устаноўлены асаблівасці падаткаабкладання гандлю, бытавога абслугоўвання і грамадскага харчавання ў сельскай мясцовасці. Вызначаныя асаблівасці арганізацыі працы аўтакрам (з абавязковым вызначэннем маршрутаў, указаннем перыядычнасці руху, часу і месцаў прыбыцця). Таксама ўстанаўліваюцца асобныя правілы продажу нерухомасці.

Як звычайна ва ўказах Лукашэнкі, прапісаная персанальная адказнасць старшыняў абласных і раённых выканкамаў, а таксама кіраўнікоў суб’ектаў гандлю за забеспячэнне належнага гандлёвага абслугоўвання жыхароў сельскай мясцовасці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.