Яшчэ адзін завочны суд пачнецца ў Мінску ў канцы жніўня

Навіны
Фото: СК

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска прызначыў чарговы завочны суд. У парадку спецыяльнай вытворчасці будзе разглядацца справа ў дачыненні да Вячаслава Русіна, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Першае пасяджэнне прызначана на 27 жніўня. 41-гадовага Русіна абвінавачваюць паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.