МУС Беларусі затрымала 24-гадовую замежніцу, якая спрабавала вывезці з Беларусі жыхарку Магілёва для занятку прастытуцыяй.
«Устаноўлена: 24-гадовая замежніца, з’яўляючыся адным з арганізатараў анлайн-эскорт-агенцтва, якое працавала ў тым ліку на тэрыторыі Беларусі, завербавала і спрабавала арганізаваць выезд у Заходнюю Еўропу 23-гадовай магіляўчанкі. Дзяўчыне абяцалі высокі заробак і камфортныя ўмовы пражывання, але насамрэч яе чакала сексуальнае рабства», — паведамляе МУС.
Таксама ўстаноўлена, што затрыманая ўцягвала ў занятак прастытуцыяй дзяўчат з іншых краін і прывозіла іх у Беларусь для працы ў агенцтве.
Распачатая крымінальная справа за арганізацыю і выкарыстанне занятку прастытуцыяй. Затрыманай пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
